ЧАМУ РЭКЛАМА НА ТЭЛЕБАЧАННІ?
Рэклама на тэлебачанні – самы магутны інструмент для прапазіцыі прадукцыі масавага спажывання і паслугаў. Рэклама на тэлебачанні – абсалютны лідэр на рынку сусветнай і беларускай рэкламы. Комплексны падыход і правільна абраны таргетынг дазволіць дасягнуць максімальнага эфекту ўздзеяння на гледачоў.
Перавагі рэкламы на тэлебачанні:
- маштабны ахоп аўдыторыі;
- вялікі ўплыў на эмоцыі мэтавых групаў;
- спалучэнне выявы і гуку ў відэароліках;
- лёгкасць успрымання і магчымасць запамінання.
ХТО ГЛЯДЗІЦЬ «БЕЛСАТ»?
Паводле агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ў красавіку 2010 г. па рэпрэзентатыўнай выбарцы 1503 асобы, рэгулярна або час ад часу «Белсат» глядзяць больш за 760 тыс. беларусаў, што на 130 тыс. больш як у лістападзе 2009 г.
Мэтавую групу тэлеканалу «Белсат» складаюць беларусы, у тым ліку асобы, зацікаўленыя беларускаю моваю, культураю і мастацтвам.
Гледачы «Белсату» – гэта ў роўнай ступені мужчыны і жанчыны, як правіла, сярэдняга ўзросту, якія жывуць у большых мястэчках і гарадах.
Як вынікае з апытанняў, гледачы «Белсату» аддаюць перавагу інфармацыйным, публіцыстычным перадачам, а таксама дакументальным фільмам. Найбольш аглядальная перадача – «Аб'ектыў».
Характарыстыка сталых гледачоў «Белсату»:
- пераважна жанчыны – 55,9%;
- людзі працаздольнага ўзросту – больш за палову гледачоў ва ўзросце 30–39 і 50–59 гадоў;
- маладыя людзі ва ўзросце 25–29 гадоў – 17,6%;
- людзі з вышэйшай адукацыяй – 44,1%, з сярэдняй – 55,1%;
- жыхары буйных гарадоў – 38,2%, мястэчак – 29,4%;
- прадстаўнікі творчых прафесіяў (26,5%), бізнесу (17,6%), рабочыя (17,6%) і пенсіянеры (11,8%).
Характарыстыка гледачоў, якія глядзяць «Белсат» нерэгулярна:
- пераважна мужчыны – 56,2%;
- асобы ва ўзросце 30–49 гадоў – 48,7%, маладыя людзі 18–24 гадоў – 19%;
- людзі з вышэйшай адукацыяй – 23,1%; з сярэдняй – 71,9%;
- у значнай ступені жыхары Гарадзенскай (22,3%) і Гомельскай (19,0%) вобласцяў;
- рабочыя (14%), навучэнцы (13,2%), бізнесоўцы (12,4%), працаўнікі сферы паслугаў і гандлю (11,6%).
«Белсат» транслюецца праз найбольш папулярны ў Беларусі спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), пазіцыя 5˚E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МHz. Акрамя таго «Белсат» транслюецца на ўсходнія рэгіёны Польшчы (у раёне Беластоку, а таксама на паўночным усходзе) праз кабельныя сеткі.
ЯКУЮ РЭКЛАМУ МЫ ПРАПАНОЎВАЕМ?
Нашая прапанова разлічаная на фірмы і прадпрымальнікаў, якія не валодаюць бюджэтам на правядзенне шматмільённай кампаніі, але маюць патрэбу ў эфектыўнай рэкламе. Нашая прапанова зацікавіць польскія і беларускія прадпрыемствы, якія працуюць на беларускі рынак і маюць патрэбу ў прасоўванні новых ці замацаванні ўжо даступных тавараў і паслугаў.
Тэлеканал «Белсат» прапаноўвае размясціць рэкламу ў трансляцыйный сетцы. Сёння мы маем дзве прапазіцыі:
1) размяшчэнне Вашага рэкламнага роліку пасля інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў Флэш» паміж 17:06 і 17:08 паводле беларускага часу;
2) у прайм-тайме – адразу пасля асноўнага выдання навінаў – праграмы «Аб’ектыў» – паміж 21:20 і 21:22 паводле беларускага часу, калі тэлеканал мае найбольшую аўдыторыю.
Ваш відэаролік будзе бясплатна паўтораны ў ранішнім эфіры.
У будучыні мы збіраемся прапанаваць спонсарскія праграмы для рэкламадаўцаў на асобныя тыпы праграмаў.
КОЛЬКІ КАШТУЕ РЭКЛАМА НА «БЕЛСАТ»?
Вас здзівяць нашыя кошты!
30-секундавы рэкламны ролік пасля праграмы «Аб’ектыў Флэш» а 17:06 Вам будзе каштаваць усяго 150 PLN (прыкладна $ 45); а ў пасля вечаровага выдання «Аб’ектыву» а 21:20 – 200 PLN (прыкладна $ 60).
Рэч у тым, што канал некамерцыйны, і рэклама – усяго толькі крыніца дадатковага прыбытку, што дазваляе нам максімальна знізіць кошты.
Пры буйной замове, а таксама ў выпадку сталага кліента тэлеканал «Белсат» прапаноўвае выгодныя зніжкі.
Такім чынам, кошт 1000 дакладных аднаразовых кантактаў у Беларусі складае прыкладна $0,23. На сёння гэта самая выгодная прапанова тэлерэкламы ў Беларусі.
Параўнаем кошты рэкламы на «Белсат» з дзяржаўнымі тэлеканаламі (за 1 хвіліну):
«Белсат» $ 120
1-ы канал ад $ 800 да $ 3500
CТВ ад $ 600 да $ 1100
РТР Беларусь ад $ 1300 да $ 2200
АНТ ад $ 4000 да $ 10500
Мы дапаможам Вам спланаваць эфектыўную рэкламную кампанію на тэлеканале «Белсат». Нашыя адмыслоўцы зробяць усё магчымае, каб Вашыя продажы раслі, а бізнес прыносіў прыбытак.
Наш кантактны электронны адрас – reklama@belsat.eu
Будзем радыя супрацы з Вамі!









