«Прадвесне», дак. фільм
субота, 18 лютага 2012
Калі матэрыял недаступны, калі ласка
абнавіце старонку.
Фільм распавядае пра першыя творчыя суполкі беларускай інтэлігенцыі ў 1970–1980-х гадах: "На паддашку", спеўна-драматычная майстроўня, "Талака". Яны паўсталі на прадвесні магутных сацыяльных пераўтварэнняў мяжы 1980-х і 1990-х. Азіраючыся на каласальныя зрухі канца мінулага стагоддзя, аўтары фільму задаюць сабе пытанне: чаму так адбылося? Ці магчымы быў іншы варыянт развіцця падзеяў? І што трэба рабіць цяпер, каб зноў надышлі перамены?У фільме ўдзельнічалі Алесь Бяляцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Марачкін.
рэж. Юрый Стаюнічаў, сцэнар Уладзімір Халіп 2011 г., Беларусь









