«Герой года» (Bohater roku), маст. фільм
Польшча сярэдзіны 1980-х гг. Час пераменаў у грамадстве і свядомасці людзей. Былы тэлевядоўца, шоумен Лютэк Даніеляк марыць зноў вярнуцца ў прафесію, якую вымушаны быў пакінуць пасля судовага працэсу. Ён шукае любую магчымасць зрабіць гэта і неўзабаве даведваецца ад знаёмага рэдактара Адынца, што часопіс, дзе той працуе, хоча надрукаваць інтэрв’ю з Героем года. Даніеляк імгненна хапаецца за гэтую ідэю і знаходзіць такога чалавека: гэта Збігнеў Татай, які ўратаваў жыхароў дому ад выбуху побытавага газу. Даніеляк робіцца вядоўцам «Сустрэчаў з Героем года». Дзеля падтрымання цікавасці публікі і кіраўніцтва да свайго праекту Лютэк ідзе на любыя інтрыгі, нават спрабуе ўцягнуць у даволі непрыстойную справу каханую дзяўчыну.
рэж. Фэлікс Фальк (Feliks Falk), 1986 г., Польшча.
У ролях: Ежы Штур (Jerzy Stuhr), Мечыслаў Франашэк (Mieczysław Franaszek).










Каментары RSS