«Генацыд армянаў» (Le génocide arménien), дак. фільм
24 красавіка 1915 года – чорны дзень армянскае гісторыі. Тады ў Асманскай імперыі пачаліся арышты і забойствы армянскай інтэлігенцыі. Наступным крокам стала перасяленне армянаў з Турцыі ў Месапатамію і Сірыю. У часе шматдзённага канвою праз стэп і пустэльню тысячы і тысячы перамешчаных сям’яў былі абрабаваныя, катаваныя і ўрэшце забітыя. Аўтары фільму скарысталі рэдкія архіўныя матэрыялы з часоў Першае сусветнае вайны, якія выразна сведчаць, хто і як учыніў генацыд армянаў.
рэж. Лёранс Журдан (Laurence Jourdan), 2010 г., Францыя










Каментары RSS