«Дзеці і рыбы» (Dzieci i ryby), маст. фільм
Галоўная гераіня камедыі – жанчына “пад 40”. Маючы багаты жыццёва досвед, Анна добра адаптаваліся ў новай рэчаіснасці: хоць яе пакінуў муж, яна мае паспяховае рэкламнае агенцтва і выхоўвае дачку Марысю. На сустрэчы выпускнікоў яна спатыкае сваё даўняе каханне – Антонія, настаўніка матэматыкі. На адну ноч яны паддаюцца эмоцыям, аднак Анна хутка вяртаецца да рэальнасці. Калі аказваецца, што яна зацяжарала, вырашае сама выхоўваць дзіця, аднак сумленна паведамляе пара сваё становішча Антонію. Той у сваю чаргу робіць сур’ёзныя крокі насустрач Анне. Нечакана з Амерыкі прылятае былы муж гераіні, які хоча вярнуцца да яе...
рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 1997 г., Польшча
У ролях: Даніель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski), Анна Рамантоўска (Anna Romantowska), Габрыеля Каўнацка (Gabriela Kownacka), Кшыштаф Страіньскі (Krzysztof Stroiński), Ян Фрыч (Jan Frycz), Цэзары Пазура (Cezary Pazura).










Каментары RSS