«Развітанне, вяртанне…» (Partir, revenir), псіхалагічная драма
Габрэйская сям’я ўцякае з Парыжу ад пераследу гестапа і хаваецца ў правінцыйным замку ў сваіх сяброў. Аднак па нейкім часе на іх нехта даносіць немцам, і сям’ю арыштоўваюць... Вайну перажыла толькі Салямэ. Яна хоча даведацца, хто ж быў здраднікам. У яе памяці ўсплываюць вобразы мінуўшчыны, успаміны, рэфлексіі...
рэж. Клёд Лелюш (Claude Lelouch), 1985 г., Францыя.
У ролях: Ані Жырардо (Annie Girardot), Жан-Люі Трынтыннян (Jean-Louis Trintignant), Франсуаз Фабіян (Françoise Fabian), Эрык Бэршо (Erik Berchot).










Каментары RSS