«Чалавек з мармуру», маст. фільм
Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зняты ў 1977 г. і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі – а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады – муляр Матэуш Біркут. Малады кінадакументаліст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць Матэуша, каб усталяваць новы рэкорд у хуткасці кладкі цэглы. Дакументаліст атрымае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі прасунецца далей па партыйнай лесвіцы, абодвух пахваліць партыйнае начальства. А Біркут разам з памочнікамі (натуральна, пад наглядам спецслужбаў) мусіць пакласці 30 тыс. цаглінаў цягам адной змены.
Сам Біркут верыць, што ягоная працоўная ахвяра патрэбная найперш радзіме і адкідае сумненні свайго сябра, таксама будаўніка, які не без падставаў лічыць, што іх могуць выкарыстаць толькі для таго, каб зрабіць фільм, бо будучых рэкардсменаў добра кормяць, дбаюць пра іх.
Агнешка, студэнтка кінашколы, атрымлівае дазвол зняць фільм пра жыццё перадавіка працы ў 1950-х гг. Матэуша Біркута. Год 1976. Ідучы сцежкамі Біркута, адкрываем праўду пра тыя часы. Муляр выконвае ролю галоўнага героя, а ягонае жыццё выглядае інакш, чым выдуманая пра яго легенда. Пасля канфлікту са спецслужбамі яго звальняюць з працы і адбіраюць жытло. Потым арыштоўваюць. Аднак тэлевізію не цікавіць праўда пра Біркута. Сцэнар Агнешкі не зацвярджаюць, тлумачачы гэта тым, што дзяўчына не змагла знайсці адпаведнага героя. Агнешка знаходзіць сына Біркута і даведваецца, што бацька ўжо не жыве. Хлопец не разумее, чаму Агнешка так цікавіцца гэтаю справаю і адмаўляецца ёй дапамагаць. У апошняй сцэне Агнешка і сын Біркута ідуць па доўгім калідоры ў будынку варшаўскай тэлевізіі.
рэж. Анджэй Вайда (Andrzej Wajda), 1976 г., Польшча










Каментары RSS