«Кропачка і Антон» (Pünktchen und Anton), маст. фільм
Гэта сучасная экранізацыя аднайменнага рамана класіка дзіцячай літаратуры Эрыха Кестнэра. Кропачка і Антон, абаім па 10 гадоў, – найлепшыя сябры. Але ў той час, як дачка хірурга Кропачка жыве без турботаў, Антон вымушаны клапаціцца пра сваю хворую маці і прадаваць замест яе марозіва. Не дзіва, што на школу ў яго не стае часу. Але Кропачка ўжо прыдумала план, як дапамагчы сябру.
Рэжысёр Каралінэ Лінк свабодна выкарыстоўвае цэлы шэраг дэталяў і нават новых сюжэтных лініяў, каб адаптаваць раман да сучаснасці. Фільм можна лічыць сапраўды ўдалаю сучаснаю кінаверсіяй раману Эрыха Кестнэра.
рэж. Каралінэ Лінк (Caroline Link), 1999 г., Нямеччына
У ролях: Элеа Ґайслер (Elea Geissler), Макс Фэльдэр (Max Felder), Юльянэ Кёлер (Juliane Köhler), Аўґуст Цырнэр (August Zirner), Мэрэт Бэкер (Meret Becker).










Каментары RSS