«Дырыжор» (Dyrygent), маст. фільм
Марта, маладая і таленавітая скрыпачка, прыязджае на навучанне ў ЗША, дзе сустракае выдатнага дырыжора польскага паходжання Джона Ласоцкага. Аказалася, што ў яго калісьці была закаханая маці Марты. Маладзіца вяртаецца ў Польшчу, жыве ў невялікім горадзе, адкуль паходзіць Ласоцкі. Муж Марты, Адам, дырыжор мясцовага аркестру, чалавек амбітны і дэспатычны, – не можа зразумець, што адбываецца з жонкаю пасля навучання ў Амерыцы. Пад уражаннем ад сустрэчы з Мартаю ў свядомасці старога маэстра ажываюць успаміны маладосці. Ласоцкі разрывае ўсе кантракты, касуе падпісаныя раней дамовы і едзе ў Польшчу – у горад, дзе нарадзіўся семдзесят гадоў таму, з намерам дырыжыраваць 5-аю сімфоніяй Бетховена, якую выканае мясцовы аркестр. Муж Марты, зразумеўшы прычыну ейнага захаплення, у прыездзе Ласоцкага бачыць для сябе небяспеку, аднак баіцца канфрантацыі з артыстам такой вышыні. У ягонай душы нарастае зайздрасць, агрэсія, яго ахоплівае істэрыка...рэж. Анджэй Вайда (Andrzej Wajda), 1979 г., Польшча. У ролях: Джон Ґілґуд (John Gielgud), Крыстына Янда (Krystyna Janda).










Каментары RSS