Нашыя праграмы

«Адна рука не пляскае» (Jedna ruka netleská), маст. фільм

Галоўны герой фільму, Станда, – няўдачнік. Жыццё кідае яго на самае дно, а яму гэта нават падабаецца. Яго толькі выпусцілі з турмы, але ён верыць, што шчасце павернецца да яго тварам. Ягоны былы бос Здэнек вінен яму грошы, і Станда спадзяецца на здзяйсненне сваіх мараў. Ён спатыкае Ондру – яшчэ большую недарэку, чымся сам. Іхныя няўдачы толькі перамнажаюцца, бо такую пару не можа чакаць нічога добрага. А вось у Здэнека ўсё выдатна: мае жонку Сандру, двух вельмі выхаваных дзяцей, рэстаран і адданага памочніка – Яна. Але яму сустракаюцца Станда і Ондра...

рэж. Давід Ондржычэк (David Ondříček), 2003 г., Чэхія.

У ролях: Іржы Махачэк (Jirí Macháček), Іван Троян (Ivan Trojan), Марэк Тацлік (Marek Taclik), Клара Полертава (Klára Pollertová), Ізабэла Бэнцава (Isabela Bencová).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader