Нашыя праграмы

«На злом галавы» (Gegen Die Wand), маст. фільм

Яны пазнаёміліся ў вар’ятні, у аддзяленні для суіцыдных, але ніхто з іх не думаў па-сапраўднаму скончыць жыццё самагубствам. Кахіт, немец турэцкага паходжання, пасля смерці жонкі ўвогуле нічога не хацеў і проста ўехаў на сваім аўтамабілі ў мур, а Зыбэль парэзала сабе вены, каб дапячы сваёй вялізнай мусульманскай сям’і ды на нейкі час пазбавіцца ад іх надакучлівай апекі, слухаць панк, танчыць да раніцы і спаць з кім прыйдзецца. На шпацыры ў дворыку лякарні Зыбэль прапанавала Кахіту стаць жонкаю. Яны фіктыўна пабраліся шлюбам. Зыбэль стала цешыцца сваім свабодным жыццём, а Кахіт па-ранейшаму спіць са сваёй дзяўчынаю. Але паступова Кахіт і Зыбэль пачынаюць разумець, што яны кахаюць адно аднаго...

рэж. Фатых Акын (Fatih Akın), 2004 г., Нямеччына–Турцыя.

У ролях: Біроль Юнэль (Birol Ünel), Зыбэль Кекіллі (Sibel Kekilli).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader