«Грамадзянін Пішчык» (Obywatel Piszczyk), маст. фільм
Лёс Яна Пішчыка – галоўнага героя фільму – камедыя абставінаў. Зацягнуты вірам ліхалецця сталінскай Польшчы, прафесійны прыстасаванец, так і не трапляе ў віражы часу. Падзеі адбываюцца ў перыяд «адлігі» канца 1950-х – 1960-х гадоў. На фоне гістарычных пераменаў паказваецца постаць поўнага недарэкі: пасля вызвалення з-за кратаў Пішчык не можа знайсці сябе ў пераменлівым жыцці. Ён, палахлівы і пазбаўлены ўласных перакананняў, намагаецца стварыць як мага лепшае ўражанне пра сябе, але, наадварот, толькі пагаршае сваё рэнамэ.
рэж. Анджэй Каткоўскі (Andrzej Kotkowski), 1988 г., Польшча.










Каментары RSS