«Паніка» (Panic), трылер
Актуальны для постсавецкай прасторы фільм на тэму, як пачуваецца кілер, што з дзяцінства ведаў толькі адну прафесію – забіваць. Не, яго не пачынаюць мучыць душы тых, каго ён забіваў, – ён нават не памятае сваіх ахвяраў, бо адно з правілаў кілера – не глядзець ахвяры ў вочы.
Кілер Алекс (Ў. Мэйсі) мае сямейны бізнес, неблагі дом, добры аўтамабіль, грошы, у яго малы сын ад першай і адзінай жанчыны ў жыцці, якую ён, самотнік, зняў калісьці ў гатэлі. Дый сам Алекс – вельмі прыстойны чалавек. Так, на першы погляд у яго – усё добра. Але ж шчасця няма. Нават жонцы, з якою ўжо даўно не спіць, але па-ранейшаму застаецца верны ёй, – не можа расказаць, чым ён насамрэч зарабляе. Пошукі прыводзяць Алекса да псіхіятра, якому ён адкрывае сваё сапраўднае аблічча. Сеансы псіхатэрапіі пераконваюць яго, што з крывавым бізнесам траба скончыць. На даляглядзе пачала мільгай вельмі прывабная дзяўчына, у якую ён не без узаемнасці закахаўся. Але небяспечны сямейны бізнес, кіраваны ягоным бацькам, кліча на новыя забойствы...
рэж. Гэнры Бромэл (Henry Bromell), 2000 г., ЗША.
У ролях: Ўільям Мэйсі (William H. Macy), Джон Рытэр (John Ritter), Ніў Кэмпбэл (Neve Campbell).










Каментары RSS