Нашыя праграмы

«Сістэма» (El Sistema), дак. фільм

«Сістэма» – сетка моладзевых і дзіцячых аркестраў, якія ўзнікаюць пры спецыяльных цэнтрах. Такіх існуе ўжо 180, дзе выхоўваюцца каля 350 тыс. дзяцей. «Сістэма» – гэта сховань ад вуліцы, наркаманіі, прастытуцыі, гвалту. Дзякуючы музыцы, выратаваныя тысячы дзяцей, якія інакш туліліся б у венесуэльскіх трушчобах без надзеі на годную будучыню. Сёння сацыялістычны ўрад Уґа Чавэса выкарыстоўвае «Сістэму» ў прапагандысцкіх мэтах, хоць насамрэч яна ўзнікла яшчэ падчас кіравання сацыял-дэмакратычнага ўраду Карласа Андрэса Пэрэса і партыі «Acción Democratica».

рэж. Марыя Штотмаер (Maria Stodtmeier), Поль Смачны (Paul Smaczny), 2008 г., Нямеччына–Італія–Канада–Эстонія

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader