«Эдыт і Марсэль» (Édith et Marcel), маст. фільм
Гісторыя палымянага кахання вялікай спявачкі Эдыт П’яф і Марсэля Сэрдана, чэмпіёна Еўропы па боксе, упадабанца ўсёй спартовай публікі. Дзеянне фільму пачынаецца ў /metricconverter>1949 г/metricconverter>>/>., калі Эдыт чакае прыезду Марсэля ў сваіх нью-ёркскіх апартаментах. Аднак лёс чарговы раз аказваецца для яе жорсткім: з самалётам, на якім ляцеў Марсэль, здараецца катастрофа. П’яф у роспачы ўзгадвае гісторыю свайго кахання, вяртаючыся ўва ўспамінах да першых спатканняў і пазнейшых іхных адносінаў падчас вайны.
рэж. Клёд Лелюш (Claude Lelouch), 1983 г/metricconverter>., Францыя.
У ролях: Эвэлін Буі (Évelyne Bouix), Жак Віерэ (Jacques Villeret), Франсіс Юстэр (Francis Huster), Марсэль Сэрдан-малодшы (Marcel Cerdan Jr).
Каментары RSS