«Бясконцая гісторыя» (Neverending Story), маст. фільм
Бясконцая гісторыя – адзін з найлепшых фільмаў у жанры фэнтазі для дзяцей.
Дзесяцігадовы хлопчык Бастыян выпадкова трапляе ў букіністычную кнігарню, дзе «пазычае» незвычайную кнігу. У ёй апісваецца краіна Фантазія, якой пагражае смяротная небяспека. Выратаваць Фантазію адпраўляецца юны паляўнічы Атрэй. За яго прыгодамі сочыць Бастыян, хаваючыся на гарышчы школы. І Атрэю, і Бэстыяну даводзіцца спазнаць шмат неверагоднага...
рэж. Вольфґанґ Пэтэрсэн (Wolfgang Petersen), 1984 г., ЗША–Нямеччына.
У ролях: Бэрэт Олівэр (Barret Oliver), Ноўа Гэтаўэй (Noah Hathaway), Тэмі Стронак (Tami Stronach)










Каментары RSS