Нашыя праграмы

«Катка» (Katka), дак. фільм

Унікальны кінадакумент паказвае чатырнаццаць гадоў жыцця маладой наркаманкі ды яе марнае змаганне з залежнасцю. Чаму яна пачала ўжываць наркотыкі? Сама яна кажа, што хацела быць не такою, як усе. У 1996-м 19-гадовая Катка лечыцца ў тэрапеўтычнай камуне «Сананім» у Немчыцах з надзеяй на нармальнае жыццё – марыць мець хлопца, а з часам і сям’ю. Аднак хэпі-энд не наступае. Рэжысёр год за годам дакументуе дэградацыю Каткі па сыходнай спіралі крадзяжоў, прастытуцыі, фізічнага і псіхалагічнага апушчэнства. Сыходная лініі час ад часу дае ўсплёскі – эфемерныя спадзяванні, што Катка гатовая завязаць з наркотыкамі. Яе жаданне шчырае, але наркотыкі кожны раз перамагаюць. Ці ўдасца Катцы ўрэшце знайсці ў сабе сілы, калі яна чакае дзіцяці і будучае мацярынства дае ёй новыя жыццёвыя матывацыі?

рэж. Гэлена Тршэшцікава (Helena Třeštiková), 2010 г., Чехія

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader