«Пупэнда» (Pupendo), маст. фільм
Сям’я таленавітага скульптара Бэдржыха Мары пасля акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 г. апынулася на ўзбочыне жыцця, практычна без сродкаў да існавання, бо тата – багемны выпівака і нонканфарміст – не пайшоў на супрацу з камуністычным рэжымам. Аднак ягоная былая вучаніца Магда і ейны муж – дырэктар школы Мілаш Бржэчка – выдатна ўладкаваліся пры новых парадках і занялі высокія пасады. Усё змяняецца пасля таго, калі Бэдржых прыводзіць дадому былога прафесара, беспрацоўнага мастацтвазнаўцу Алёіза Фабэра і прапаноўвае яму кантракт на выраб манументу «савецкага вызваліцеля маршала Рыбалкі»...
Гісторыя дзвюх сем’яў, чалавечых узаемаадносінаў і дачыненняў з уладаю разгортваецца на фоне сталення новага пакалення, якое яшчэ не ведае, што неўзабаве будзе жыць ужо не пры камунізме...
рэж. Ян Гржэбейк (Jan Hřebejk), 2003 г., Чэхія
У ролях: Болек Поліўка (Bolek Polívka), Эва Голубава (Eva Holubová), Яраслаў Душэк (Jaroslav Dušek), Вільма Цыбулькава (Vilma Cibulková), Іржы Пэха (Jiří Pecha).










Каментары RSS