«Беспрацоўныя панядзелкі» (Los lunes al sol), маст. фільм
Гэта – сацыяльнае кіно: пра сум, настальгію, адчай і адначасова пра сяброўства ды пяшчоту ў чалавечых адносінах, дзе ёсць месца і з’едлівай іроніі – у час, калі трэба выжываць. Некалькі сяброў з астурыйскага гораду Хіхон страцілі працу на карабельні. Ім застаецца толькі збіраюцца ў маленькім бары, каб паразважаць, пасмяяцца і пасумаваць, спрабуючы знайсьці выйсьце з жыцьцёвай нявыкруткі.
рэж. Фэрнанда Леон дэ Араноа (Fernando León de Aranoa), 2002 г., Іспанія.
У ролях: Хасэ Анхэль Эхіда (José Ángel Egido), Сэльса Буґаллё (Celso Bugallo), Энрыке Віллен (Enrique Villén), Люіс Тасар (Luis Tosar), Хаакін Клімэнт (Joaquín Climent).










Каментары RSS