«Пасля канца свету» (След края на света), маст. фільм
Альбэрт Коэн, вядомы ізраільскі прафесар гісторыі Візантыі, прыбывае на навуковую канферэнцыю ў Балгарыі. У плоўдзіўскім манастыры ён сустракаецца з Араксіяй Вартанян, выкладчыцаю ігры на фартэпіяна. Некалі, яшчэ дзецьмі, яны былі закаханыя адно ў аднаго. Пасля іх развёў лёс. Альбэрт у думках вяртаецца ў 1950-я гады: бедныя раёны Плоўдзіва тады ўяўлялі з сябе унікальны куток Еўропы, дзе існавала поўная гармонія паміж балгарам, туркамі, грэкамі, армянамі ды габрэямі. Камуністычны рэжым знішчыў гэтую гармонію, прымусіўшы людзей пакідаць сваю зямлю.
Фільм самага вядомага балгарскага рэжысёра, выпускніка Лодзінскай школы кінематаграфіі (скончыў у 1967 г.). Прэмія ў Карлавых Варах 1999 г. у шэрагу намінацыяў.
рэж. Іван Нічаў (Иван Ничев), 1998 г., Балгарыя.
У ролях: Катэрына Дыдаскалу (Katerina Didaskalou), Стэфан Данаілаў (Стефан Данаилов), Злаціл Давідаў (Златил Давидов), Тацяна Лолава (Татяна Лолова), Георгі Русеў (Георги Русев).










Каментары RSS