Нашыя праграмы

«Гэтыя і тыя» (Les uns et les autres), маст. фільм

Музычны фільм-эпас. Стужка лічыцца найлепшаю працаю французскага рэжысёра Клёда Лелюша. У амерыканскай версіі фільм вядомы пад назваю «Балеро», якая адсылае да аднайменнага музычнага шэдэўру Марыса Равэля, крыніцу аднаго з музычных лейтматываў фільму.

У стужцы апавядаюцца гісторыі двух пакаленняў сем’яў францускага габрэя – піяніста Сімона Мэера, нямецкага кампазітара Карла Крэмэра, расейскай балерыны Таццяны Ітовіч і амерыканскага дырыжора джазавага аркестру Джэка Ґлэна. Усе гэтыя сем’і яднае любоў да музыкі і мастацтва ў цэлым, а таксама перажытая Другая сусветная вайна. Гісторыі чатырох сем’яў з 1930-х да канца 1970-х гг. неаднаразова перакрыжоўваюцца. Прататыпамі шмат каго з персанажаў сталі такія легенды музыкі ХХ ст., як Эдыт Піяф, Джозэфін Бэйкер, Гэрбэрт фон Караян, Ґлэн Мілер, Рудольф Нурыеў ды інш. 

рэж. Клёд Лелюш (Claude Lelouch), 1981 г., Францыя

У ролях: Рабэр Асэйн (Robert Hossein), Джэралдын Чэплін (Geraldine Chaplin), Даніель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski).

Каментары RSS
  • Georgi 16.12.2010
    лепшае, што бачыў на ТВ год за 10. дзякуй. дзе можна набыць копію?

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader