«Судовы выканаўца» (Komornik), маст. фільм
Малады амбітны судовы выканаўца Люцыян Бомэ не ведае пачуцця літасці, ставячыся да сваіх «кліентаў» ў поўнай адпаведнасці з законам. Бомэ праславіўся тым, што апячатаў апаратуру адзінай у горадзе рэанімацыі, бо шпіталь не меў грошай аплаціць рахункі. Ён не шкадуе ні маладога, над старога, забіраючы нават тое, што ім даражэйшае за грошы: у вернікаў – статую Божае Маці, у аркестра – музычныя інструменты. Ён адчувае ўладу над людзьмі і любіць гэтую ўладу, а людзі баяцца яго, баяцца і ненавідзяць, спрабуюць падмануць ці падкупіць. І вось аднаго дня судовы выканаўца, неспадзявана пабачыўшы сваё жыццё з зусім новага боку, вырашае яго змяніць. Стужка пра закон і літасць, любоў і нянавісць, ману і сумленнасць, але найперш – пра экзістэнцыйны пералом у жыцці чалавека, якому здавалася, што ён жыве слушна.
рэж. Фэлікс Фальк (Feliks Falk),
У ролях: Анджэй Хыра (Andrzej Chyra), Малгажата Кажухоўска (Małgorzata Kożuchowska), Кінга Прайс (Kinga Preis), Гжэгаж Войдан (Grzegorz Wojdon), Ян Фрыч (Jan Frycz).










Каментары RSS