«Вясёлых Калядаў, спадар Лорэнс!» (Merry Christmas Mr. Lawrence / Senjō no Merī Kurisumasu), маст. фільм
Фільм распавядае пра падзеі Другое сусветнае вайны. Падзеі развіваюцца ў японскім лагеры для ваеннапалонных на востраве Ява. У лагер трапляе бунтар – брытанец Джэк Сэльерз. Паміж ім і маладым камендантам лагеру, капітанам Ёноем, які свята верыць у самурайскі кодэкс гонару, пачынаецца псіхалагічная дуэль. Іншы вязень, палкоўнік Джон Лорэнс, які жыў у Японіі, ведае японскую мову і культуру, завязвае своеасаблівае сяброўства з японцам – сяржантам Харам. Фільм паказвае пачуцці гэтых чатырох людзей, якія трапілі ў пастку вайны, апынуўшыся ў закрытай прасторы, дзе няма месца для эмоцыяў.
рэж. Наґіса Осіма (Nagisa Oshima), 1983 г., Вялікая Брытанія–Японія.
У ролях: Дэйвід Боўі (David Bowie), Том Конці (Tom Conti), Р’юіці Сакамота (Ryuichi Sakamoto), Джэк Томсан (Jack Thompson).










Каментары RSS