Нашыя праграмы

«Камунізм – гісторыя адной ілюзіі» (Communism – History of an Illusion), дак. фільм

Хуткі калапс камуністычнай сістэмы ва Усходняй Еўропе прымусіў аўтараў фільму задумацца над прычынамі распаду Савецкай імперыі. У чым яны крыліся? Што было галоўным чыннікам паразы камунізму: утапічная ідэалогія, скарумпаванасць партыйнай сістэмы, яе няздольнасць да пераўтварэнняў, бязлітасныя да свайго народу кіраўнікі? Хто і калі зрабіў ракавую памылку? Чаму сацыялістычная рэвалюцыя перамагла толькі ў Расейскай імперыі? У пошуках адказаў на гэтыя пытанні аўтары вяртаюцца на самы пачатак ХХ ст., да падзеяў напярэдадні Кастрычніцкага перавароту, і імкнуцца прасачыць асабістую ролю Леніна ў разгортванні «чырвонага тэрору». Ці быў Ленін марксістам і ці маглі б падзеі развівацца іначай, калі б ён здолеў перашкодзіць прыходу Сталіна да ўлады.

рэж. Пэтэр Глёц (Peter Glotz) і Крыстыян Вайзэнборн (Christian Weisenborn), 2005 г., Нямеччына

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader