Нашыя праграмы

«Здарэнні з хронікі кахання» (Kronika wypadków miłosnych), маст. фільм

Сентыментальнае падарожжа ў краіну маладосці, убачанай праз прызму ўспамінаў. Назаўсёды страчаны рай дзяцінства з’яўляецца міфічным вобразам памяці, да якога вяртаешся ў думках усё дарослае жыццё. Сцэнар напісаў Тадэуш Канвіцкі на падставе ўласнага раману, выдадзенага ў 1974 г.
Дзеянне адбываецца ў Вільні ў 1939 г., напярэдадні ІІ сусветнае вайны. Выпускнік Вітэк закахаўся ў Аліну, дачку палкоўніка Налэнча. Вольны час хлопец бавіць пераважна з сябрамі: Энглем, Лёвам і закаханаю ў яго Энглеваю сястрою – Грэтаю. Тым часам Вітэк марыць паспяхова здаць іспыты, каб паступіць на медычны факультэт, і ўзяць шлюб з Алінаю. Сям’я каханай нават не здагадваецца пра яе спатканні з Вітэкам. Нечаканая хлопцава рашучасць пераконвае Аліну, якая пачынае верыць у ягонае каханне. Яны ўжо размаўляюць пра шлюб, плануюць уцёкі пасля абвешчання вынікаў іспытаў. Аднак Вітэк не атрымлівае атэстату сталасці і даведваецца, што сям’я Аліны едзе за мяжу. На апошняе спатканне Аліна апранае белую сукенку. Адносіны паміж імі даходзяць да першае блізкасці; стомленыя каханкі засынаюць у абдымках. Ранкам іх будзіць артылерыйская кананада – пачынаецца вайна...

рэж. Анджэй Вайда (Andrzej Wajda), 1985 г., Польшча.

У ролях: Паўліна Млынарска-Морыц (Paulina Młynarska-Moritz), Пётр Ваўжыньчак (Piotr Wawrzyńczak), Тадэуш Канвіцкі (Tadeusz Konwicki).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader