Нашыя праграмы

«Вясельныя клопаты» (Wedding Planner), маст. фільм

Мэры Ф’ёрэ працуе арганізатаркаю вяселляў. Яна вельмі амбітная, цягавітая, ведае, што трэба рабіць і казаць, каб ператварыць любое вяселле ў сапраўднае відовішча. Але неяк Мэры пазнаёмілася з адным лекарам і адразу закахалася ў яго, пасля чаго ейнае жыццё цалкам змяняецца. Рэч у тым, што яе новае каханне – гэта жаніх на самым важным для яе вяселлі, якое яна мусіць зарганізаваць максімальна добра, каб дасягнуць кар'ерных вяршыняў. Ці ажэніць яна хлопца з ягонаю старою сяброўкаю з коледжу? А можа сама пойдзе з ім пад вянец? Калі ў справу ўмешваецца каханне, ніколі нічога немагчыма прадбачыць.

рэж. Эдам Шэнкмэн (Adam Shankman), 2001 г., ЗША–Нямеччына

У ролях: Джэніфэр Лопэс (Jennifer Lopez), Мэт'ю МакКонагэй (Matthew McConaughey), Брыджэт Ўілсан (Bridgette Wilson).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader