Нашыя праграмы

«Чалавек прэзідэнта» (The President’s Man), палітычны баявік

Джошуа МакКорд — адзін з самых засакрэчаных людзей у ЗША. Яго задача — бездакорна выконваць адмысловыя даручэнні прэзідэнта, нават тыя, за якія не бяруцца спецслужбы. Аддаўшы краіне шмат гадоў, МакКорд вырашае сысці на заслужаны адпачынак, але спярша мусіць знайсці сабе годнага пераемніка. Ім становіцца малады і рашучы сяржант камандас Дык Слэйтэр, які прайшоў загартоўку ў легендарным атрадзе „Дэльта”. Аднак з-за свайго характару баец трапляе ў складаную жыццёвую сітуацыю. Яму неўзабаве давядзецца на справе даказаць сваю адданасць, выканаўшы шэраг важных заданняў, у тым ліку — знішчэнне Медэльінскага наркакартэля, які плануе атамны замах у падземцы Нью-Йорку.

рэж. Эрык Норыс (Eric Norris), 2000 г., ЗША.

У галоўнай ролі: Чак Норыс (Chuck Norris).

Каментары RSS
  • TAuhvWiTznjwKx 6.12.2011
    A mnitue saved is a minute earned, and this saved hours!

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader