«Геркулес» (Herkules), дак. фільм
Худы і невысокі Кшысь Саўчук выглядае занадта дробным для свайго веку. У выніку прыроджанага парушэння мозгу хлопчык выразна кульгае, хоць і перажыў ужо дзве аперацыі. Ён жыве ў найбяднейшым раёне польскага гораду Бытам разам з бацькамі, якія здаўна не маюць працы, як і шмат хто з мясцовых жыхароў. Каб не здацца лёсу, хлопец мусіць быць дужым. Мо таму бацька часам называе яго Геркулесам?
рэж. Лідыя Дуда (Lidia Duda), 2004 г., Польшча










Каментары RSS