Нашыя праграмы

«Восень у Нью-Ёрку» (Autumn in New York), маст. фільм

Ўіл Кін, уладальнік моднага нью-ёркскага рэстарану, лавелас і майстар мімалётных інтрыжак, пасля знаёмства з Шарлот Філдынґ нечакана бянтэжыцца. Шарлот удвая маладзейшая за яго, яна прагне адчуць усю красу «дарослага жыцця», і на гэта мае важкая прычыны. Ўіл дазваляе сабе завязаць адносіны з Шарлот, палічыўшы, што гэта будзе яшчэ адна кароткая сувязь, якая яго ні да чога не абавязвае. Аднак ягоныя ўяўленні пра жанчын будуць разбураны, бо сапраўднае каханне мяняе ўсё.

рэж. Джоўан Чэн (Joan Chen), 2000 г., ЗША.

У ролях: Рычард Ґір (Richard Gere), Ўайнона Райдэр (Winona Ryder), Энтані ЛаПалья (Anthony LaPaglia).

Каментары RSS
  • Антон 12.07.2011
    А ці можна глядзець фільмы на гэтым сайце, ці можа ёсьць адкуль іх спампаваць?

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader