«Чалавек прэзідэнта–2» (The President’s Man 2), палітычны баявік
Пасля распаду Савецкага Саюзу ядравая зброя на пэўны час ператвараецца ў аб’ект продажу і трапляе ў рукі адной з ісламскіх тэрарыстычных групоўцы. Тэрарыстам ўдаецца завесці ядравае рэчыва і неабходныя кампаненты на тэрыторыю Злучаных Штатаў і сабраць атамную бомбу. ЗША і ўвесь паўночнаамерыканскі кантынент – у небяспецы. Трэба выявіць бомбу і абясшкодзіць. За гэтую справу бяруцца адмысловыя агенты Дык, Джошуа і Коўэй…
Фільм створаны да 11 верасня 2001 г. і стаўся своеасаблівым папярэджаннем пра падзеі, якія зрабіліся жахліваю рэчаіснасцю ХХІ стагоддзя.
рэж. Эрык Норыс (Eric Norris), 2002 г., ЗША.
У ролях: Чак Норыс (Chuck Norris), Джадсан Мілз (Judson Mills), Джэніфэр Танґ (Jennifer Tung)










Каментары RSS