«Знакамітасць» (Celebrity), маст. фільм
Як і шэраг іншых стужак славутага рэжысёра Ўудзі Алена, гэта дасціпная пародыя на жыццё амерыканскіх тусовак 1970-х.
Здымаецца фільм-блокбастэр «Ліквідатар». Лі Сайману – рэпарцёру даволі сярэдняга часопісу – трэба ўзяць інтэрв’ю ў галоўнай гераіні, вядомай актрысы Ніколь Олівэр. Мімаходзь Лі Сайман знаёміцца з дзяўчынаю сваёй мары, акторкаю з масоўкі Нолаю. Ён дамаўляецца сустрэцца з Нолаю, але гэтая сустрэча не адбываецца. Лі Сайману – 40 гадоў, ён нядаўна разжаніўся і сыты папярэдняй сувяззю па горла. Ён хоча пачаць усё нанова: дапісаць геніяльны раман, прадаць сцэнар, знайсці новую жанчыну. Аднак навакольны свет не такі просты. Аднойчы Лі Сайману давядзецца страціць усе, чаго ён дасягнуў, каб толькі быць з Нолаю. Ці прынясе гэта яму ўдачу? А вось у ягонай былой жонкі, Робін Сайман, усё складаецца інакш: ураган падзеяў цалкам перамяніў звыклы для яе лад існавання. У фінале Лі і Робін сустракаюцца на прэм’еры «Ліквідатара». Каму з іх пашанцавала ў жыцці?
рэж. Ўудзі Ален (Woody Allen), 1998 г., ЗША.










Каментары RSS