Нашыя праграмы

«Царква на мяжы» (Cerkiew na granicy), рэпартаж

Грамада старавераў у Менску налічвае каля 2000 чалавек, пераважна тых, хто прыехаў з Віцебскай і Гомельскай вобласцяў, або іхных нашчадкаў. Яны не маюць сваёй бажніцы. Але яшчэ 20 гадоў таму, калі да стараверства прызнаваўся толькі адзін з дзесяці іхных наступнікаў, – з гэтым праблемы не было: людзі для малітвы сустракаліся ў доме настаўніка Аляксандра Бялова. Цяпер жа ўсе не могуць змясціцца ў доме, каб зладзіць свята. Менавіта таму настаўнік і царкоўны камітэт спрабуюць пабудаваць у сталіцы малельню.


Святыню ўдалося знайсці – праўда, паміж беларускім і літоўскім памежнымі слупамі непадалёк Астраўца. На пачатку ХХ стагоддзя гэты будынак служыў вялікай мясцовай грамадзе старавераў. Побач з царквою – могілкі, дзе хавалі вернікаў з Падольцаў, Кемелішак, Міхалішак і Данілішак. Ідылія скончылася пасля таго, як паміж Літвою і Беларуссю правялі калючы дрот ды паставілі памежныя слупы. Жыхароў вёсак, размешчаных непадалёк ад мяжы, адсялілі. Стараверы могуць наведаць могілкі і памаліцца толькі адзін раз на год, што яны робяць 15 траўня – у дзень свята Узнясення Гасподняга. Яны моляцца на могілках родных і блізкіх, сустракаюцца з сябрамі. Стараверы з Менску лічаць, што святыню, якая неўзабаве можа спарахнець, трэба перавезці ў сталіцу, – толькі так яе можна ўратаваць ад поўнага знішчэння.
 

рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2010 г., Польшча

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader