Нашыя праграмы

«З Новым годам!» (La bonne année), маст. фільм

Дэтэктыўная камедыя з пэўнаю доляй аўтапародыі на сцэны і дыялогі з фільму «Мужчына і жанчына».
Дуэт злодзеяў плануе «псіхалагічны рабунак», які пераплятаецца з «гісторыяй кахання». Рабунак быццам бы канчаецца няўдала, але – як паглядзець! Каханне таксама быццам бы, хаця зноў жа... Французы... Калі красці «з душою», дык чаму ж і не? Калі чакаеш каханага з вязніцы, чаму б не «пакуляцца» з іншым, пакуль каханы парыцца на нарах... «Пуркўа-па»?!

рэж. Клёд Лелюш (Claude Lelouch), 1973 г., Францыя.

У ролях: Ліна Вэнтура (Lino Ventura), Франсуаз Фаб’ян (Françoise Fabian), Шарль Жэрар (Charles Gérard).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader