Нашыя праграмы

«Танцы з ваўкамі» (Dances with Wolves), маст. фільм

«Танцы з ваўкамі» – такое імя далі лейтэнанту Данбару (Кевін Костнэр) індзейцы. Гісторыя адбываецца падчас грамадзянскай вайны ў ЗША. Данбар трапляе ў кінуты форт, дзе ён спачатку заводзіць сяброўства з ваўком, а потым з індзейцамі, вывучае іхную культуру і звычаі, захапляецца і кахае дзяўчыну з індзейскага племені. Праўда, яна белая: у дзяцінстве гэтае племя выратавала яе ад расправы з боку іншага племені. Калі прыходзіць армія, Данбар мусіць зрабіць цяжкі і балючы выбар: застацца жаўнерам ці канчаткова стаць новым чалавекам, якім ён пачуўся падчас жыцця з індзейцамі.

рэж. Кевін Костнэр (Kevin Costner), 1990 г., ЗША.

У ролях: Кевін Костнэр (Kevin Costner), Мэры МакДонэл (Mary McDonnell), Ґрэям Ґрын (Graham Greene).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader