«Эльдарада – паляванне на легенду» (Eldorado – polowanie na legendę), дак. фільм
Знакаміты польскі падарожнік і арганізатар мноства экспедыцыяў Яцэк Палкевіч адпраўляецца на пошукі запаветнага Эльдарада. Залаты горад інкаў, куды, паводле легенды, з усімі сваймі скарбамі ўцякалі індзейцы ад іспанскіх заваёўнікаў, – ужо больш за чатыры стагоддзі вабіць шукальнікаў прыгодаў з усяго свету. Шмат хто з тых, хто наважыўся заглыбіцца ў амазонскія джунглі, каб раскрыць таямніцу, не вярнуўся жывымі. Ці ўдасца разгадаць загадку гэтым разам?
рэж. Рафал Межаеўскі (Rafał Mierzejewski), 2005 г., Польшча










Каментары RSS