«Статысты» (Statyści), маст. фільм
Героі фільму – жыхары правінцыйнага польскага мястэчка, якія становяцца статыстамі ў фільме кітайскай вытворчасці. Гэта звычайныя людзі, якія не адрозніваюцца нічым асаблівым, няшчасныя, са сваймі праблемамі, аднак яны пакорліва зносяць удары лёсу. Кожны з герояў па-свойму пераадольвае ўласныя жыццёвыя дылемы. Для іх роля статыстаў у фільме– спроба ўцячы ад тугі штодзённасці, а можа, уцячы ад клопатаў ці проста апынуцца сярод іншых людзей ды перажыць штосьці новае.
рэж. Міхал Квеціньскі (Michał Kwieciński),
У ролях: Анна Раманоўска (Anna Romanowska), Кшыштаф Кершноўскі (Krzysztof Kiersznowski), Барташ Апаня (Bartosz Opania), Кінга Прэйс (Kinga Preis), Малгажата Бучкоўска (Małgorzata Buczkowska), Лукаш Сімлят (Łukasz Simlat), Станіслаў Брудны (Stanisław Brudny), Дарота Хатэцка (Dorota Chotecka).










Каментары RSS