Нашыя праграмы

«Шлюб і перадузятасць» (Bride & Prejudice), маст. фільм

У горад Амрытсар у Паўночнай Індыі прыязджае з Англіі выпускнік Оксфарду і адвакат Бальрадж Упаль – тут ён спадзяецца знайсці сабе жонку. Разам з ім прыязджаюць ягоная сястра Кіран і ягоны найлепшы сябар – амерыканец Ўільям Дарсі з багатай прадпрымальніцкай сям’і, які маецца набыць у Амрытсары гатэль. На танцах яны знаёмяцца з чатырма сёстрамі з сям’і Бакшы, сярод якіх асабліваю прыгажосцю і розумам вызначаецца Лаліта, аднак скептычнае стаўленне Дарсі да ўсяго індыйскага не дазваляе маладым людзям да пэўнага часу знайсці агульную мову... Дарсі адгаворвае Бальраджа браць шлюб з сястрою Лаліты –Джаяй, і неўзабаве госці вяртаюцца ў Англію. Але ж для сапраўднага кахання нават тысячы кіламетраў – не перашкода...

рэж. Ґурындар Чадга (Gurinder Chadha), 2004 г., ЗША – Вялікая Брытанія. У ролях: Надыра Бабар (Nadira Babbar), Айшўар’я Раі (Aishwarya Rai), Марцін Гэндэрсан (Martin Henderson), Анупам Кхэр (Anupam Kher).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader