«Мы тут больш не жывем» (We Don’t Live Here Anymore), маст. фільм
Меладрама паводле апавяданняў Андрэ Д’юбуса расказвае гісторыю сяброўства і здрады дзвюх сямейных параў. Ужо цягам нейкага часу выкладчык літаратуры Джэк здраджвае сваёй жонцы Тэры з Ідыт, жонкаю свайго сябра – пісьменніка Гэнка, але не здагадваецца, што Гэнк пра ўсё ведае, хоць і заплюшчвае вочы на сувязь між Ідыт і Джэкам. Яго больш займае творчасць і... Тэры, тым часам як Тэры горача кахае свайго мужа нават пасля дзесяці гадоў шлюбу і робіць усё, каб захаваць сям’ю... Што ў выніку пераможа: жарсць, сяброўства, любоў да дзяцей, каханне да партнёра? Ці можна аднавіць страчаны давер да самага блізкага чалавека?
рэж. Джон Каран (John Curran),










Каментары RSS