«Універсітэт у выгнанні», дак. фільм
У жніўні 2004 года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне зачыніць найстарэйшую і найвялікшую прыватную навучальную ўстанову ў нашай краіне. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт адчыніўся ў 1995 годзе на ўздыме дэмакратычных настрояў у краіне, выкліканых вяртаннем незалежнасці. Ён рыхтаваў кадры сучаснай беларускай інтэлігенцыі. Навучальныя праграмы фармаваліся з улікам супрацы з навучальнымі асяродкамі Заходняй Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі. У 2004 годзе ва універсітэце вучыліся больш за тысячу студэнтаў. Улады зачынілі ЕГУ, 600 студэнтаў выехалі за мяжу, каб скончыць адукацыю там. 12 студэнтаў атрымалі стыпендыю ад Вышэйшай школы адміністрацыі ў Беластоку.
рэж. Юрый Каліна, 2005 г.










Каментары RSS