«Дванаццатая ноч, ці Што заўгодна» (Twelfth Night: Or What You Will), маст. фільм
Адаптацыя камедыі Ўільяма Шэкспіра. У вынік катастрофы карабля двое юных блізнятаў – Віёла і Сэбаст’ян – апынаюцца ў чужой краіне, нічога не ведаючы пра лёс адно аднаго. Каб не стацца ахвяраю зламыснікаў, Віёла пераапранаецца ў мужчынскую вопратку і, назваўшыся Цэзарам, уладкоўваецца пры двары герцага Орсіма, дзе робіцца ягонаю даверанай асобаю. Герцаг спрабуе дамагчыся ўвагі прыгажуні Алівіі, але тая неспадзявана запальваецца каханнем да Цэзара...
рэж. Трэвар Нан (Trevor Nunn), 1996 г., Вялікая Брытанія–Ірландыя–ЗША.
У ролях: Гэліна Бонэм Картэр (Helena Bonham Carter), Імоўджэн Стабс (Imogen Stubbs), Найджэл Готарн (Nigel Hawthorne), Бэн Кінґслі (Ben Kingsley), Імэлда Стонтан (Imelda Staunton).










Каментары RSS