«Рука цырульніка» (Ręka fryzjera), дак. фільм
Дакументальны фільм Польскай тэлевізіі пра жыццё і творчасць Антонія Церплікоўскага (1884–1976), вядомага цырульніка і мастака Антуана. Ён вызваліў жанчын з палону доўгіх валасоў і ствараў фрызуры для славутых людзей свайго часу. Апроч гэтага ён быў выбітным дызайнерам, вынаходнікам і мастаком. Пасля бліскучага жыцця ў Парыжы ён вярнуўся на старасць у Польшчу, дзе памёр і быў пахаваны.
рэж. Тадэвуш Круль (Tadeusz Król), 2009 г., Польшча










Каментары RSS