«Дэманстрацыя», дак. фільм
Фільм зняты падчас адзначэння 40-годдзя Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Усе выкарыстаныя ў фільме тэксты, якія не былі даслоўным перакладам выказванняў асобаў, узятыя з карэйскіх кніг і газетаў. Стужку высока ацанілі гледачы і крытыкі, пра што сведчаць шматлікія ўзнагароды: «Пры Італія», 1989; «Гран Пры Ляйпцыг», 1989; «Срэбны Ляйконік» (Кракаў), 1989; «Залаты Дукат» (Мангайм), 1989; «Залаты Экран», 1989. Анджэй Фідык (нар. у 1953 г.), выпускнік факультэту міжнароднага гандлю, зняў больш за 30 дакументальных фільмаў, шмат якія з іх атрымалі ўзнагароджаныя ў Польшчы і за мяжою.
Урачыстасці, задакументаваныя ў «Дэманстрацыі», супалі ў часе з алімпіядаю ў Сеуле. Камуністычныя ўлады паставілі сабе за мэту зладзіць свята так, каб яно прыцямніла сваім размахам міжнароднае свята спорту. І што выйшла? Пра гэта якраз і апавядае фільм Анджэя Фідыка. Аўтар дакументуе хаду ўрачыстасці, безліч людзей, якія абагаўляюць свайго правадыра, і здымае тое, што хацелі паказаць карэйцы. Уласных каментарыяў аўтар не дае.
рэж. Анджэй Фідык (Andrzej Fіdyk), 1989 г., Польшча










Каментары RSS