Нашыя праграмы

«Пад Кубрыка» (Colour me Kubrick), маст. фільм

Абсалютна нікому не вядомы Элан Конўэй доўгі час выдае сябе за аднаго з найвялікшых кінарэжысёраў усіх часоў – Стэнлі Кубрыка. Конўэй амаль нічога не ведае ні пра самога Стэнлі Кубрыка, ні пра ягоныя фільмы, аднак гэта не замінае яму ўваходзіць у давер да самых розных людзей, якія думаюць, што блізка пасябравалі з легендаю кінематографу. Конўэй абяцае паспрыяць іхнай кар’еры, здзейсніць запаветныя мары – і выцягвае з іх грошы, здабывае выгоды і ўвогуле атрымлівае ледзь не ўсё, што хоча. Гэта вясёлая і сумная, неверагодная і, тым не менш, сапраўдная гісторыя пра самазванца, генія ды імкненне да славы.

рэж. Браян Кук (Brian W. Cook), 2005 г., Францыя–Брытанія.

У ролях: Джон Малкавіч (John Malkovich), Джым Дэвідсан (Jim Davidson), Том Ален (Tom Allen), Лінда Бэран (Lynda Baron), Марыса Бэрэнсан (Marisa Berenson).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader