Нашыя праграмы

«Чацвёртая сусветная вайна», дак. фільм

Чацвёртая сусветная вайна – так аўтары фільму называюць цяперашнія падзеі ў свеце. Пасля заканчэння трэцяй, халоднай вайны на нашых вачах разгортваецца чацвёртая сусветная вайна, што вядзецца супраць вузкага, карпаратыўнага разумення глабалізацыі. Фільм пераносіць гледача туды, дзе сродкі масавай інфармацыі асноўнай плыні не бываюць. Апавядальнік атаясамліваецца з актывістамі антыглабалісцкага руху і праводзіць нас праз франты барацьбы ў Аргентыне, у штаце Чыяпас у Мексіцы, у Паўднёвай Афрыцы, Палестыне і Карэі; таксама мы бачым дэманстрацыі падчас самітаў у Генуі ды Сіетле. Фільм, які здымалі два гады, спрабуе быць голасам пратэсту супраць антыгуманных, на погляд аўтараў, зменаў, што адбываюцца ў эканамічным і палітычным жыцці свету цягам апошняга дзесяцігоддзя. Вялікая эмацыйнасць расповеду і паказ антыглабалісцкага руху з іншага боку барыкадаў (гэтым разам не з-за кардонаў паліцыі) даюць планаваны эфект.

рэж. Рык Роўлі (Rick Rowley), 2003 г., ЗША

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader