«Сузор’е Паўднёвага Крыжа» (Southern Cross), камедыя
Адзінаццацігадовы Ліёнґ разам з маленькаю сястрою Бо і маці – уцекачы з Кітаю ў Аўстралію, дзе іх як нелегальных імігрантаў змяшчаюць ў лагер уцекачоў. Нечакана маці памірае і дзеці застаюцца зусім адныя ў чужой краіне. Тады Ліёнґ абяцае Бо, што ніколі яе не пакіне. Каб пазбегчы расстання – іх меліся паслаць у розныя прытулкі для сіротаў, – Ліёнґ вырашае збегчы з лагеру і самастойна дабрацца на радзіму, у Кітай, праз аўстралійскі буш, пустэльню, джунглі ды акіян. Брат і сястра выпраўляюцца ў поўнае небяспекі падарожжа па незнаёмай і дзіўнай краіне Аўстраліі, ведаючы толькі, што шлях ім пакажа сузор’е Паўднёвага Крыжа.
рэж. Марк Дэфрыст (Mark DeFriest), 2001 г., Аўстралія
У ролях: Гіт Бэрґерсэн (Heath Bergersen), Лора Блэк (Laura Black), Джэрэмі Кэлаган (Jeremy Callaghan).










Каментары RSS