Нашыя праграмы

«Транзіт» (In transit), дак. фільм

Як змянілася Румынія пасля 1989 г.? Аўтар аналізуе падзеі нядаўняй гісторыі праз прызму здарэнняў, што адбыліся з ягонаю сям’ёю, вымушанай іміграваць. Шмат што змянілася за гэтыя часы, але па-ранейшаму Румынія – для аўтара гэта найперш лінія, што лучыць гарады Тымішаара–Клюж-Напока–Яш, звязаныя ў адно лёсам ягонае сям’і, – нагадвае транзітную тэрыторыю. У старажытнасці тут праходзілі рымскія легіёны; потым былі стагоддзі аўстрыйскага і вугорскага панавання; нарэшце глыток свабоды ў міжваенны час, а пасля зноў нявызначанасць у віхуры фашысцкага, камуністычнага і сённяшняга ліхалецця. Гэтае пачуццё “транзітнасці”, няпэўнасці, неакрэсленасці вычуваецца ў спалучэнні помнікаў рымскай эпохі ды новазбудаваных палацаў са шкла і бетону, традыцыйнага праваслаўя і новай філасофіі спажывання, у абагаўленні, знеслаўленні ды зноў усхваленні старых-новых герояў. У гэтым – уся Румынія з яе стракатаю мінуўшчынаю і цяпершчынаю.

рэж. Джоан Рычардсан (Joanne Richardson), 2008 г., Румынія

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader