«Gloria victis», рэпартаж
2 лістапада ў Свіслачы на Гарадзеншчыне адзначаўся Дзень памяці паўстанцаў 1863 г. Каля Свіслачы, у маёнтку Якушоўка, выхоўваўся адзін з кіраўнікоў паўстання - Кастусь Каліноўскі. У мястэчку пахаваны яго брат Віктар, магілу якога знайшлі і аднавілі ў 1990-х гг. мясцовыя беларускія актывісты. З таго часу штогод на Дзяды ў Свіслачы збіраюцца дзеячы грамадскіх арганізацыяў, беларускія патрыёты. Яны ўскладаюць кветкі на магіле Віктара, ля помніка Кастуся, наведваюць Якушоўку, выступаюць з навуковымі дакладамі, ладзяць імпрэзы. Усё гэта адбываецца пад бел-чырвона-белымі сцягамі. З гэтай прычыны ўдзельнікаў урачыстасцяў арыштоўвае міліцыя, іх судзяць, накладаюць штрафы, але ўсё роўна налета яны зноў прыязджаюць у Свіслач.
Стужка распавядае пра месца паўстання 1863–1864 гг. і асобы самога Кастуся Каліноўскага ў сістэме гістарычных каштоўнасцяў беларусаў? Аўтары фільму ставяць пытанне: ці ёсць у беларускай гісторыі месца для ўсіх, як на Алеі герояў у Свіслачы, дзе побач стаяць помнікі Траўгута, Каліноўскага і Сталіна?!
2008 г., Польшча










Каментары RSS