«Нармальнае жыццё» (A normal life), дак. фільм
Фільм адсочвае лёсы маладых людзей з Прышціны, сталіцы Косава. Расповед пра тое, што значыць нарадзіцца ў самым цэнтры этнічнага канфлікту, расці падчас вайны і спрабаваць знайсці сябе ў вызваленым грамадстве.
Героі фільму ўва ўзросце 16 гадоў хавалі сваіх бацькоў, цяпер жа яны ўзначальваюць генерацыю, прызначэнне якой – аднавіць наймаладзейшую дзяржаву Еўропы. Яны шукаюць адказ на пытанне: што чакае ахвяраў канфлікту, калі скончыцца вайна? Гэты выключна асабісты дакументальны фільм паказвае сталенне як спробу вызваліцца ад уплыву траўматычнага досведу дзяцінства.
рэж. Чаі Вашархэі (Chai Vasarhelyi) і Г’юґа Бэрклі (Hugo Berkeley), 2003 г., ЗША










Каментары RSS