Нашыя праграмы

«Смерць як луста хлеба» (Śmierć jak kromka chleba), маст. фільм

Кіназапіс пра найбольш трагічны эпізод ваеннага стану ў Польшчы — крывавую расправу з рабочымі шахты «Вуек» (Wujek). Казімеж Куц вельмі рэалістычна стварыў патэтычную фрэску пра тыя драматычныя падзеі. Ягоны фільм, які мае неаспрэчную мастацкую вартасць, з’яўляецца адначасова своеасаблівым паклонам адвазе й рашучасці гарнякоў, якія не вагаліся аддаць жыццё за ідэалы Салідарнасці. Катавіцэ, ноч з 12 на 13 снежня 1981 г. Вайсковыя часткі займаюць стратэгічныя пункты гораду. Неўзабаве генерал Ярузэльскі абвесціць па тэлебачанні ўвядзенне ваеннага стану. Група міліцыянтаў, разбіваючы рабочую ахову, выцягвае з кватэры старшыню Камітэту «Салідарнасці» шахты «Вуек». Вестка пра гэта хутка трапляе да гарнякоў. Спачатку яны здзіўленыя, але неўзабаве пачынаецца спантанны пратэст. 14 снежня ў шахце пачынаецца страйк. Рабочыя дамагаюцца адмены ваеннага стану, і вызвалення старшыні камітэту. Перамовы з уладамі заканчваюцца фіяскам. Войска і міліцыя рыхтуюць штурм на шахту.

рэж. Казімеж Куц (Kazimierz Kutz), 1994 г., Польшча


Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader