«Наўцёкі» (Getaway), маст. фільм
Док МакКой, адзін з найлепшых адмыслоўцаў у рамястве рабаўнічых нападах, мае клопат. Яго жонка Кэрал, надзвычай прывабная жанчына і адначасова кампаньёнка, гатовая зрабіць усё, каб выблытаць мужа. Яна ўступае ў сувязь з уплывовым бандытам Джэкам Бэньёнам, які і сапраўды выцягвае Дока МакКоя з турмы, каб той скраў для яго вялікія грошы. Паспяховы напад становіцца пачаткам новых турботаў для Дока і Кэрал: суўдзельнікі выдаюць іх, і з гэтага моманту пачынаюцца іхныя ўцёкі ад паліцыі ды смерці. Доўгая пагоня канчаецца грандыёзнаю стралянінаю у местачковым гатэлі на амерыканска-мексіканскім памежжы. Забіўшы ўсіх былых кампаньёнаў, Док і Кэрал шчасліва ўцякаюць з грашыма ў Мексіку, каб пачаць там новае жыццё.
рэж. Роджэр Доналдсан (Roger Donaldson), 1994 г., ЗША.
У ролях: Кім Бэйсынґер (Kim Basinger), Алек Болдўін (Alec Baldwin), Джэймз Ўудс (James Woods).










Каментары RSS